Календарь знаменательных и памятных дат Дзержинщины

Вёска   Дворышча – 400 гадоў

Вёска  Дворышча  ў  дакументальных крыніцах вядома з 17  стагоддзя.У 1620 годзе ўваходзіла ў склад маёнтка Койданава.Больш падрябязныя звесткі , на жаль не вядомы.Толькі можна казаць, што вёска больш нагадвала паасобныя хутары.

Народны ансамбль Дварышчанскага ДК  “Вярба” – 30 гадоў

Ансамбль  народнай песні   “Вярба” пачаў сваю дзейнасць 10.02.1990 г

Ігар Піліпавіч Хадановіч – 80 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1940, вёска Шпількі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 9 студзеня 1966, Мінск) — беларускі празаік, паэт.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1957 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 г., пад канец вучобы, быў залічаны на працу ў рэдакцыю газеты «Чырвоная змена». З 1963 г. працаваў у Мінскім абкаме камсамола, у 1964—1966 гг. — у газеце «Літаратура і мастацтва». Загінуў ад бандыцкага нападу.

Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і нарысаў «За акном дождж» (1967), «На досвітку» (1986).

Стэльмах Алена Анатольеўна – 55 год з дня нарадэння

нарадзілася 20 ліпеня 1965 года ў вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ імя У. І. Леніна (1986), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2ісьменнік-публіцыст, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2012 г. Аўтар казкі “Дуб і крумкач”, апавяданняў “Ленка і Генка”, “Страта”, шэрагу вершаў, суаўтар казкі “В гостях у Франциска Скорины».

Генадзь Тумаш -80 год з дня нараджэння

Генадзь Тумас (сапраўднае імя: Яўген Змітравіч Тумас; нар. 28 ліпеня 1940, Кукшавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Аўтар грунтоўнай кнігі пра Я.Коласа (1982), шматлікіх літаратурна-навуковых артыкулаў, пераклаў на бел. мову цэлы шэраг рускамоўных паэтаў. У 2001г. выпусціў кнігу для дзяцей  “Лісіца з Расохі”.

ГУРЫН Антон Іосіфавіч  - 110 год з дня нараджэння

нарадзіўся 15.09.1010 – 1962  ў  в.Шпильки , Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР , – Герой Советского Союза, контр-адмирал

2021

Аграгарадок Дворышча – 10 год

З 18 сакавіка 2011 года в. Дворышча  становіцца аграгарадком  і цэнтрам  Дзямідавіцкага сельсавета.

САВІК Лідзія Сямёнаўна  - 85 год з дня нараджэння

(01.03.1936 г. нарадз. у Любанскім раёне). Празаік, літаратуразнаўца. Закончыла Дзяржынскую СШ №1 і БДУ (1962). Працавала ў вышэйшых навучальных установах Мінска.

Кандыдат філалагічных навук, прафесар (2001). Аўтар кніг “Адчуванне часу…” (1981), “Каб не астыла цяпло зямлі” (1984), “Вяртанне” (1993) , а таксама шматлікіх апавяданняў, нарысаў, артыкулаў і навуковых работ. Асабліва значная манаграфія “Жыццяпіс Б.Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта”.

ДЗІКАЯ Алла Пятроўна    -  80  гадоў з Дня нараджэння

 (22.03 1941 г.нарадзілася пад Ашмянамі). Скончыла педагагічны інстытут. Настаўнічала на Міншчыне. Жыве ў в.Данілавічы. З 1988г. друкуецца ў раённай газеце, у часопісе "Вожык", шэрагу паэтычных зборнікаў абласнога клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца". Аўтар паэтычнай кнігі "Жыву, спадзяюся ...".

САВІНАЎ Барыс Фёдаравіч -  75 год з дня нараджэння

 10.05.1946 г. нарадзіўся ў г.Карабаш Чалябінскай вобласці Расіі. Быў выхавацелем і настаўнікам гісторыі, карэспандэнтам Карабашскай гарадской газеты. Потым закончыў філасофскае аддзяленне гістфака БДУ. З 1970г. жыве ў Фаніпалі, затым у Дзяржынску. Працаваў на розных пасадах у сферы дзяржкірвання і сістэме адукацыі.

   Рэгулярна публікаваўся з нарысамі, артыкуламі і вершамі на старонках раённай, абласной і рэспубліканскіх газет. За некалькі апошніх гадоў выдаў восем зборнікаў вершаў, у якія ўвайшлі як новыя творы, так і напісаныя ў розны час. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

ГАЛУЗА Аляксандр  Пятровіч -   110 год з дня нараджэння

(04.09.1911-2003, нарадз. ў Старадарожскім р-не). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам у Негарэльскай СШ.

Са сваім паэтычным талентам знаёміў чытачоў раённых газет «Сцяг Кастрычніка", стаўбцоўскай "Прамень", часопісаў "Бярозка", "Вясёлка" і інш. У 1993г. у часопісе "Маладосць" апублікаваў аўтабіяграфічную аповесць. Многія гады быў кіраўніком літаратурнага аб’яднання пры райгазеце «Сцяг Кастрычніка".