Да пабачэння, "Сонейка"!

06.11.2020

Завяршыў сваю работу аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Сонейка", які дзейнічаў на базе нашай установы адукацыі на працягу шасці дзён, з 3 кастрычніка па 6 лістапада. За гэты час 15 навучэнцаў, якія знаходзіліся на аздараўленні ў лагеры, паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, турнірах, эстафетах, віктарынах, калектыўных творчых справах, віртуальных падарожжах і творчых майстэрнях. Усмешкі ніколі не зыходзілі са шчаслівых твараў дзяцей, а гэта сведчыць аб тым, што канікулы ў лагеры - гэта весела, карысна і цікава!